Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Адкрытая дыстанцыйная паэтычная акцыя «Мая родная мова, ганаруся табой!»

Дата: 20 сентября 2022 в 15:02
104 просмотра

Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь запрашае прыняць удзел у адкрытай дыстанцыйнай паэтычнай акцыі «Мая родная мова, ганаруся табой!», якая праводзіцца з мэтай развіцця творчага патэнцыялу вучняў, далучэння праз мову да культурных традыцый беларускага народа і прымеркавана да Тыдня роднай мовы.

Адкрытая дыстанцыйная паэтычная акцыя
«Мая родная мова, ганаруся табой!»

Дыстанцыйная акцыя дае магчымасць удзельнікам прадставіць на старонках нацыянальнага адукацыйнага партала відэаролікі даўжынёй не больш за пяць хвілін з запісамі выразнага чытання на памяць верша, які напісаны на беларускай мове.

Асноўныя задачы мерапрыемства:

➢ павышэнне цікавасці вучняў да вучэбных прадметаў «Беларуская мова», «Беларуская літаратура»;

➢ папулярызацыя паэтычных твораў на беларускай мове;

➢ выхаванне ў вучняў грамадзянскасці і патрыятызму;

➢ падтрымка творчых ініцыятыў;

➢ спрыянне развіццю інфармацыйнай культуры ўдзельнікаў акцыі.

Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца вучні I–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама ўсе зацікаўленыя (педагогі, законныя прадстаўнікі (бацькі) вучняў і інш.).

Тэрмін правядзення: з 1 па 30 верасня 2022 года.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна падаць заяўку па ўстаноўленай форме і накіраваць разам з ёй відэаролік на электронны адрас: adumetod@adu.by з абавязковай пазнакай у тэме пісьма «Мая родная мова». Сваёй заяўкай удзельнік пацвярджае ўласнае аўтарства відэароліка і згоду з умовамі правядзення мерапрыемства. Заяўкі, аформленыя не ў адпаведнасці з патрабаваннямі і дасланыя несвоечасова, разглядацца не будуць.

Лепшыя чытальнікі атрымаюць электронныя сертыфікаты.

Больш падрабязна пра акцыю можна пачытаць у інфармацыйным лісце.

Запрашаем прыняць удзел у акцыі!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.